І як бы скептычна, часам крыўдліва ні ставіліся працадаўцы да візітаў і прадпісанняў правяраючых, яны могуць засцерагчы ад сапраўднай бяды.
Найбольш ярка гэту аксіёму ілюструе сфера будаўніцтва, дзе ад падрадчыкаў патрабуецца не толькі своечасовае, надзейнае выкананне сваіх абавязкаў, але і стварэнне зручных, а галоўнае – бяспечных умоваў працы.
– 2024 год абвешчаны ў Беларусі годам бяспекі ў будаўніцтве, – расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, член мабільнай групы Святлана Латушка. – З гэтай нагоды мабільная група райвыканкама разам з Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі наведвае аб’екты будаўніцтва раёна і правярае выкананне заканадаўства па ахове працы. Пад увагай інспектараў стан бытавых памяшканняў, тэрыторыі, дакументацыі.
Гэтым разам аб’ектам увагі стала будаўнічая пляцоўка шматкватэрнага дома ў гарпасёлку Казлоўшчына, які будзе ператвораны ў арэнднае жыллё. Увесь аб’ём работ – ад пракладвання камунікацый да ўнутранай аддзелкі тут ажыццяўляе ААТ “Зодчий” са Слонімшчыны. Працуюць зладжана, актыўна, згодна з заяўленым графікам. Плануюць завяршыць работы нават на месяц раней абазначанага тэрміну.
Працяг тут [1]