Дзень вёскі – гэта не проста падзея, гэта даўняя выдатная традыцыя, якая аб’ядноўвае не толькі аднавяскоўцаў, але і сяброў, дзяцей, што пакінулі родны куток і зараз знайшлі магчымасць прыехаць на свята, піша “Дзянніца” [1].
Ці ведаеце вы, колькі ўжо гадоў вёсцы Танявічы? Аказваецца, сёлета ёй спаўняецца 466 год. Было вельмі цікава паслухаць аповед пра саму вёску і яе жыхароў. Упершыню ўзгадваецца назва вёскі Занявіша (што значыць “за ракой Нявіша”) у 1558 годзе. Тады, у складзе Гродзенскай эканоміі Вялікага княства Літоўскага, вёска налічвала 17 сямей. А вось ужо з 1748 года у пісьмовых крыніцах узгадваецца сучасная назва вёскі – Танявічы. Напачатку XX стагоддзя ў Танявічах жылі 140 жыхароў, зараз – каля 30.
Святочны дзень пачаўся малітвай у мясцовай каплічцы за ўсіх жыхароў вёскі.
Пасля на імправізаванай пляцоўцы разгарнулася святочная вечарына, якая сабрала каля ста ўдзельнікаў. Сустрэча аб’яднала суседзяў, сваякоў, былых аднакласнікаў з розных гарадоў і мястэчак нашай Беларусі. Былі і тыя, хто прыехаў пабачыць сваіх родных нават з Масквы. Людзі гутарылі, жартавалі, успаміналі былое, даведваліся, хто дзе зараз жыве і працуе.
Працяг тут [2]
Ссылки в статье:
[1] “Дзянніца”: https://dzyannica.by/content/mesca-sustrechy-zmyanic-nelga-u-tanyavichah-prayshlo-gascinnae-svyata-vyoski
[2] тут: https://shchuchin.fpb.1prof.by/publications/news/mesca-sustrechy-zmyanic-nelga-u-tanyavichax-prajshlo-gascinnae-svyata-vyoski/