Напярэдадні Дня аховы дзяцей у Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адбылося яскравае мерапрыемства “Адрас дзяцінства – лета”, піша “Дзянніца” [1].
Мерапрыемства наведала шмат ганаровых гасцей – партнераў, фундатараў і добрых сяброў Васілішкаўскага дома-інтэрната. Сярод іх былі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, начальнік аддзела стацыянарных сацыяльных устаноў камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аксана Адамоніс, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама, старшыня Шчучынскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Таццяна Цюсіна, старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі “Белая Русь”, старшыня Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук, дырэктар ААТ “Васілішкі” Антон Бурнос, прадстаўнікі ААТ “Гроднахлебпрам” і многія іншыя. Госці прывезлі з сабой шмат падарункаў: грашовыя сертыфікаты на паляпшэнне матэрыяльнай базы ўстановы, слодычы і спартыўны інвентар.
Працяг тут [2]
Ссылки в статье:
[1] “Дзянніца”: https://dzyannica.by/content/napyaredadni-dnya-ahovy-dzyacey-u-vasilishkauskim-dome-internace-adbylosya-yaskravae
[2] тут: https://shchuchin.fpb.1prof.by/publications/news/napyaredadni-dnya-axovy-dzyacej-u-vasilishkaўskim-dome-internace-adbylosya-yaskravae-merapryemstva-adras-dzyacinstva-leta/