Ён трымаў справаздачу аб праведзенай рабоце за пяцігадовы перыяд (з лістапада 2019-га па кастрычнік 2024 года), падрабязна спыніўся на тых кірунках працы, якія былі першачарговымі.
Уладзімір Фёдаравіч адзначыў, што галоўнай задачай у рабоце раённага камітэта прафсаюза па-ранейшаму застаецца абарона законных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза (а гэта 2965 чалавек), садзейнічанне паспяховай рабоце прадпрыемстваў АПК, кантроль за стварэннем здаровых і бяспечных умоў працы.
У цэнтры ўвагі райкама прафсаюза, яго прэзідыума былі пытанні арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання прафсаюзнай арганізацыі, ажыццяўляўся грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, выкананнем правілаў і норм аховы працы, пытанні прадастаўлення дадатковых гарантый і льгот праз Пагадненне і калектыўныя дагаворы. Вялікую ўвагу надавалі арганізацыі вольнага часу работнікаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, культурна-масавай і спартыўнай рабоце.
Уладзімір Казак выказаў падзяку прафсаюзнаму актыву раённай арганізацыі за плённае супрацоўніцтва, кіраўніцтву райвыканкама – за падтрымку прафсаюзнага руху, упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый АПК – за цеснае супрацоўніцтва, калектыву раённай газеты “Перамога” – за сумесную работу ў асвятленні перадавога вопыту працоўных калектываў і ўшанаванні лепшых работнікаў.
– Раённы камітэт прафсаюза бачыць свае нявыкарыстаныя рэзервы і гатовы ў далейшым цвёрда стаяць на шляху абароны законных правоў і інтарэсаў работнікаў – членаў прафсаюза, – дадаў Уладзімір Фёдаравіч.
Са справаздачай рэвізійнай камісіі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК выступіла яе старшыня Вольга Сухецкая. Аб сваёй дзейнасці падзяліліся члены пярвічных прафсаюзных арганізацый КСУП “Войневічы” Вераніка Яраш і ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Наталля Гародка.
Работу раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за справаздачны перыяд адобрылі і прызналі здавальняючай.
На пасяджэнні прысутнічаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Сіцько. Ён адзначыў, што ўвогуле Дзятлаўскі раён – гэта той раён, які працуе на поспех, і вялікая роля ў гэтым належыць работнікам АПК і іх прафсаюзнаму лідару. Міхаіл Міхайлавіч назваў работу Уладзіміра Казака выніковай і падтрымаў яго кандыдатуру на далейшы пяцігадовы тэрмін, пажадаў сумеснай плённай працы, поспехаў і ўручыў пасведчанне.
– Аграпрамысловы комплекс – гэта надзея і апора нашай краіны, мы павінны быць разам, аб’яднацца, каб і надалей мірна і спакойна жыць у нашай цудоўнай краіне, – такімі шчырымі словамі закончыў выступленне Міхаіл Сіцько.
Дзейнасць Уладзіміра Казака як кіраўніка з вялікім вопытам адзначыў і старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.
– Наш раён паказвае добрую дынаміку ў развіцці, ён заснаваны на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, і ў гэтым таксама заслуга членаў аграрнага прафсаюза. Дасягненні, якія мы маем у эканамічным развіцці раёна, – дзякуючы іх зладжанай працы. Спадзяюся на далейшае цеснае супрацоўніцтва, бо ёсць планы на перспектыву, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. Нановаабранаму прафсаюзнаму лідару пажадаў удачы і выказаў упэўненасць, што з усімі пастаўленымі задачамі ён справіцца.
Напрыканцы сходу адбылося ўручэнне ўзнагародаў актывістам прафсаюзнага руху. Грамату абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК атрымаў старшыня КСУП “Войневічы” Сяргей Францішчык, грамату раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК – галоўны бухгалтар раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Ірына Журская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” Наталля Гародка.
Святлана ГРЫШЫНА
По материалам газеты «Перамога [1]«
Ссылки в статье:
[1] Перамога: https://diatlovonews.by/2024/10/prafsajuznym-lidaram-agraryya-rajona-vybrany-uladzimir-kazak/