У вялікай зале райвыканкама адбылася канферэнцыя Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. У яе рабоце прынялі ўдзел загадчык аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Якубовіч і намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан.
З дакладам па першым пытанні «Аб справаздачы Савета Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў за перыяд з 12 снежня 2019 года па 24 кастрычніка 2024 года» выступіла старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, намеснік старшыні Карэліцкага раённага аб’яднанна прафсаюзаў Ірына Пянькоўская:
— У састаў Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў уваходзяць 4 раённыя арганізацыі галіновых прафсаюзаў і 83 прафсаюзныя арганізацыі, аб’ядноўваючыя ў сваіх радах 6186 членаў прафсаюза, а гэта больш 80 працэнтаў эканамічна актыўнага (7667 чалавек) насельніцтва Карэліцкага раёна.
У Карэліцкім раёне склалася эфектыўная сістэма партнёрскіх адносін паміж органамі выканаўчай улады, прафсаюзамі і наймальнікамі. У рамках сацыяльнага партнёрства старшыні прафсаюзных арганізацый уваходзяць у саставы калегіяльных органаў арганізацый, а таксама камісій, дзейнічаючых у арганізацыях: па працоўных спрэчках, жыллёвых камісій, камісій па аздараўленні, прымаюць удзел у расшыраных пасяджэннях выканкамаў, з’яўляюцца дэпутатамі раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Калектыўны дагавор дазваляе канкрэтызаваць і паляпшаць нормы і абавязацельствы, устаноўленыя ў нарматыўных прававых актах, Генеральным, тарыфным і мясцовым Пагадненнях. Па стане на 1 кастрычніка бягучага года, калектыўныя дагаворы дзейнічаюць у 69 працоўных калектывах і прадпрыемствах і арганізацыях раёна: у 5 — вышэйстаячай прафсаюзнай арганізацыі, 64 — заключаны і зарэгістраваны ў раёне і адно Пагадненне ў навучэнцаў. З пачатку 2024 года перазаключана на новы тэрмін 8 калектыўных дагавораў, унесены 73 змяненні і дапаўненні.
За справаздачны перыяд у раённае аб’яднанне прафсаюзаў За справаздачны перыяд паступіў 151 зварот, на які былі дадзены растлумачэнні, аказана дапамога і садзейнічанне.
Кіруючым і каардынуючым органам аб’яднання прафсаюзаў з’яўляецца Савет Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. За справаздачны перыяд Савет збіраўся 11 разоў, разгледжана больш 30 пытанняў, накіраваных на выпрацоўку агульнай практыкі дзеянняў прафсаюзнай арганізацыі раёна па ўсіх сферах дзейнасці.
У перыяд паміж пасяджэннямі Савета кіруючым органам з’яўляўся Прэзідыум Савета. З 2019 года па сённяшні час праведзена 36 пасяджэнняў Прэзідыума Савета, на якіх разгледжана 152 пытанні.
Грамадскі кантроль за аховай працы ажыццяўлялі 176 грамадскіх інспектараў. З дапамогай маніторынгаў за справаздачны перыяд выяўлена 156 парушэнняў патрабаванняў аховы працы, накіраваны 42 рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.
З 2017 па 2022 год актыўна працаваў Маладзёжны Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў. За справаздачны перыяд прафсаюзная моладзь прыняла актыўны ўдзел ва ўсіх грамадска-палітычных, культурна-масавых, патрыятычных мерапрыемствах нашага раёна.
За ўклад у развіццё прафсаюзнага руху за справаздачны перыяд больш за 250 прафсаюзных актывістаў раёна ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі Савета Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, прадстаўлены да ўзнагарод Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
У абмеркаванні справаздачы прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: Наталля Швец (Карэліцкае РУП ЖКГ), Наталля Дасько (ААТ «Карэлічы-Лён), Ала Бойка (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»).
Працяг тут [1]
Ссылки в статье:
[1] тут: https://www.polymia.by/2024/10/provedena-konferenciya-korelichskogo-rajonnogo-obedineniya-profsozov/