1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...
ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиМоладзь і прафсаюзы разам шукалі адказы на пытанні
24 января 2022

Моладзь і прафсаюзы разам шукалі адказы на пытанні

На Дзятлаўшчыне з удзелам моладзевага і прафсаюзнага актыву раёна прайшоў адкрыты дыялог “Канстытуцыя – сіла закона”.

У якасці экспертаў на форуме па абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум, выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

Першае пытанне ад моладзевай арганізацыі прагучала для Аляксандра Бараноўскага. Моладь цікавіла, навошта шырокімі паўнамоцтвамі надзяляецца Усебеларускі народны сход, і ці не прывядзе гэта да двоеўладдзя?

Адказваючы на яго, Аляксандр Станіслававіч падкрэсліў, што наша рэспубліка па-ранейшаму застаецца прэзідэнцкай, аднак праектам Канстытуцыі прадугледжваецца змяняльнасць улады, таму і ствараецца сістэма стрымлівання, якая зберажэ дзяржаву ад узрушэнняў, такім “страховачным органам” стане УНС, сярод 1200 дэлегатаў якога будуць прадстаўнікі розных галінаў улады і грамадства.

Наступнае пытанне тычылася артыкула 80 Канстытуцыі, дапоўненага новымі патрабаваннямі да асобы кандыдата ў Прэзідэнты. Прысутных цікавіла, ці не трэба дапісаць “і раней не судзімага”. У пошуках адказу эксперты і аўдыторыя сышліся на думцы, што Прэзідэнт – гэта эталон для народа, і “плямаў” на яго рэпутацыі быць не павінна.

Не засталіся раўнадушнымі прысутныя пры абмеркаванні дапаўнення аб захаванні гістарычнай памяці, якое заклікана засцерагчы краіну і народ ад скажэння гістарычных фактаў. Аляксандр Бараноўскі падкрэсліў, што сёлетні год у Беларусі нездарма названы Годам гістарычнай памяці, якую неабходна зберагаць і перадаваць нашым нашчадкам: хутка не застанецца жывых сведкаў ваенных падзей, якія могуць расказаць праўду, а жадаючых перапісаць гісторыю на свой лад дастаткова. Не дазволіць гэтага заклікана і расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Лукашэня зазначыла, што патрыятычнаму выхаванню дзяцей у нашым раёне надаецца вялікая ўвага. Напрыклад, да чарговай гадавіны Вялікай Айчыннай вайны яе навучэнцы рыхтуюць малюнкі па тэмах “Яны змагаліся за Радзіму”, “Мае ветэраны”. Дзякуючы падобным праектам, лічыць педагог, мы не забудзем свайго мінулага.

Пагутарылі актывісты грамадскіх аб’яднанняў і наконт магчымых правакацый напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму і ў час яго, абмеркавалі меры рэагавання, сярод якіх – дасведчанасць, устойлівая грамадзянская пазіцыя, праверка інфармацыі ў розных крыніцах, хуткае аправяржэнне лжывых даных.

Наконт дапаўнення аб абавязку грамадзян клапаціцца пра сваё здароўе тлумачэнні даў Валерый Макарчык. Ён адзначыў, што падобная норма даўно існуе ў правілах аховы працы для работнікаў розных галінаў. Калі яны выконваюцца, то мінімізуецца траўматызм на вытворчасці. У плане аховы здароўя дапаўненне таксама не будзе лішнім.

Прадстаўнікоў старэйшага пакалення з раённага савета ветэранаў хвалявала пагадненне аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Еўразійскага саюза, згодна з якім беларускія міратворцы ўжо пабывалі на тэрыторыі Казахстана.

Было растлумачана, што Беларусь не мяняе ваенную дактрыну, якая па-ранейшаму застаецца абарончай, наша дзяржава не будзе праяўляць ваеннай агрэсіі, а рашэнні аб удзеле ў калектыўнай бяспецы пры прыняцці змяненняў Асноўнага Закона будзе выносіць Усебеларускі народны сход. Як орган народаўладдзя ён прадставіць пазіцыю шырокіх слаёў беларускай грамадскасці.

Падводзячы вынікі форуму, Аляксандр Бараноўскі заклікаў лідараў аб’яднанняў арганізаваць падобныя сустрэчы ў сваіх калектывах, бо людзям важна пачуць адказы на хвалюючыя пытанні.

Валерый Макарчык падкрэсліў, што кожны грамадзянін мае права паўдзельнічаць у вызначэнні будучыні роднай краіны праз удзел у рэспубліканскім рэферэндуме.

Ірына СТЫРНІК 

diatlovonews.by

Областные новости

17 ноября 2024

Здоровый я — здоровая страна

В УО “Гродненский колледж экономики и управления” Белкоопсоюза руководитель по военно-патриотическому воспитанию Чайковская Е. В. провела для учащихся членов профсоюза колледжа мероприятие, посвященное формированию культуры безопасной жизнедеятельности на тему «Здоровый я — здоровая страна». Данное мероприятие помогает молодому поколению осознать важность здорового образа жизни, способствует повышению ответственности за свое здоровье и благополучие. ИСТОЧНИК

17 ноября 2024

Многодетный отец Виталий Кужелевич: «Социальная политика в Беларуси направлена на то, чтобы нас, белорусов, было больше»

Электраманцёр аварыйна-выязной  брыгады Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”  Віталій Кужалевіч лічыць, што кожны ў адказе за будучыню. Ад нашага  выбару будзе залежыць шчаслівае заўтра  дзяцей, годнае жыццё  бацькоў на заслужаным адпачынку. — Я перакананы, што прыняць удзел у выбарах павінен кожны. Асабіста для мяне выбар пры галасаванні заснаваны на трох […]

17 ноября 2024

На контроле профсоюза: безопасный труд

Соблюдение законодательства об охране труда в организациях и на предприятиях контролируют не только штатные работники, отвечающие за создание безопасных условий, но профсоюз. Приводим статистику Гродненского областного объединения профсоюзов за последние 2 года. ЦИФРЫ 2023 года более 6-ти тыс. рекомендаций на устранение свыше 11-ти тыс. нарушений выдано общественными инспекторами по охране труда; более 3-х тыс. обращений по вопросам […]

17 ноября 2024

Гродненское областное объединение профсоюзов поздравляет работников АПК с профессиональным праздником

Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Гродненской области! Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником! Ваш труд является основой благосостояния нашего народа, продовольственной безопасности и устойчивого развития страны. Сельское хозяйство требует колоссальной самоотдачи. Здесь недостаточно быть просто профессионалом: необходимо искренне любить родную землю и свою профессию. Ваш уклад жизни во многом подчинен вашему […]

17 ноября 2024

Моладзі — асаблівая ўвага

Сустрэча з маладымі спецыялістамі аграрнай галіны прайшла ў Любанскім раёне Мінскай вобласці па ініцыятыве райкама прафсаюза. Сёлета на Любаншчыну ў арганізацыі АПК прыбылі 23 выпускнікі вышэйшых і сярэдне-спецыяльных устаноў. Яны папоўнілі калектывы сельскіх гаспадарак, свінакомплексу “Забалаць”, філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Праўда, некаторых маладых людзей неўзабаве прызвалі ва Узброеныя Сілы. Астатнія ж спасцігаюць на практыцы […]

Районные новости

17 ноября 2024

Многодетный отец Виталий Кужелевич: «Социальная политика в Беларуси направлена на то, чтобы нас, белорусов, было больше»

Электраманцёр аварыйна-выязной  брыгады Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”  Віталій Кужалевіч лічыць, што кожны ў адказе за будучыню. Ад нашага  выбару будзе залежыць шчаслівае заўтра  дзяцей, годнае жыццё  бацькоў на заслужаным адпачынку. — Я перакананы, што прыняць удзел у выбарах павінен кожны. Асабіста для мяне выбар пры галасаванні заснаваны на трох […]

17 ноября 2024

Гродненское областное объединение профсоюзов поздравляет работников АПК с профессиональным праздником

Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Гродненской области! Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником! Ваш труд является основой благосостояния нашего народа, продовольственной безопасности и устойчивого развития страны. Сельское хозяйство требует колоссальной самоотдачи. Здесь недостаточно быть просто профессионалом: необходимо искренне любить родную землю и свою профессию. Ваш уклад жизни во многом подчинен вашему […]

17 ноября 2024

Моладзі — асаблівая ўвага

Сустрэча з маладымі спецыялістамі аграрнай галіны прайшла ў Любанскім раёне Мінскай вобласці па ініцыятыве райкама прафсаюза. Сёлета на Любаншчыну ў арганізацыі АПК прыбылі 23 выпускнікі вышэйшых і сярэдне-спецыяльных устаноў. Яны папоўнілі калектывы сельскіх гаспадарак, свінакомплексу “Забалаць”, філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Праўда, некаторых маладых людзей неўзабаве прызвалі ва Узброеныя Сілы. Астатнія ж спасцігаюць на практыцы […]

ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
отраслевых профсоюзов;
18
районных (Гродненское городское) объединений профсоюзов;
2821
первичных профсоюзных организаций
368112
членов профсоюзов

Карта сайта