1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...
ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиНа Астравеччыне працягваецца акцыя «Наш жывёлавод»
31 января 2020

На Астравеччыне працягваецца акцыя «Наш жывёлавод»

Да слова сказаць, па выніках 2019 года гэта гаспадарка заняла трэцяе месца ў раённай жывёлагадоўлі, пры тым, што вытворчасцю малака тут займаюцца толькі на двух комплексах – Рытані і Падольцах. На невялікіх фермах толькі дарошчваюць бычкоў і цялушак.

– З вясны да восені ўся ўвага звычайна прыцягнута да работнікаў палёў – аратых, камбайнераў, корманарыхтоўшчыкаў. Аднак не менш плённа працуюць і жывёлаводы, прычым круглы год, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула. – Летась, напрыклад, у межах акцыі мы адзначылі 46 працаўнікоў, сёлета плануем узнагародзіць 80 жывёлаводаў. Кожны раз стараемся даведацца, што хвалюе людзей, якія ў іх клопаты і турботы.

Да Юрыя Аляксандравіча далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Людміла Казлоўская.

Ферма «Кямелішкі»

У Кямелішках, якія некалі былі цэнтральнай сядзібай аднайменнага калгаса, займаюцца вырошчваннем і адкормам буйной рагатай жывёлы. Пасля пераводу дойнага статка на малочна-таварныя комплексы ў «Рытань» і «Падольцы» многія даяркі сталі жывёлаводамі.

Святлану Будзько, якая даглядае каля 230 бычкоў, на Астравеччыну прывёў лёс. Жанчына выйшла замуж за мясцовага хлопца і, як сапраўдная жонка, паехала за мужам на яго радзіму. Праўда, на Літве паспела папрацаваць даяркай.

– Жывёла адчувае, як да яе адносішся, – гаворыць жанчына. – У маю групу паступаюць чатырохмесячныя бычкі. Даглядаю іх каля чатырох месяцаў, а потым жывёлу пераводзяць на адкорм.

Людміла Карчміт на ферме адказвае за цёлак пад асемяненне – а гэта 208 галоў. Жанчына падсувае кармы, раздае канцэнтраты.

IMG_2206.jpg

Людміла Карчміт

Памятаю, калі некалькі гадоў назад разам з Юрыем Аляксандравічам прыязджалі на гэтую ферму, у работнікаў было шмат нараканняў: не выдавалі спецвопратку, а жанчынам даводзілася ўручную раздаваць жывёле кармы. Цяпер, па словах работніц, за іх гэта робіць кормараздатчык.

Ферма «Стрыпуны»

На ферме «Стрыпуны», дзе ўтрымліваецца 200 галоў, працуе ўсяго шэсць чалавек. Галоўныя памочнікі жывёлаводаў, як і калісьці, – не сучасны кормараздатчык, а конь. Аднак жанчыны не скардзяцца – даглядаць за жывёлай і Уладзіславе Гарбачовай, якую адзначыў прафсаюз аграрыяў, і Валянціне Цэйка дапамагаюць мужы.

IMG_2224.jpg

Жаночая палова калектыву фермы «Стрыпуны»: (злева направа) Уладзіслава Гарбачова, Крысціна Мазура, Валянціна Цэйка

– У нас усе добра працуюць. Дзякаваць богу, кармоў сёлета хапае, не тое, што пазалетась. У 2018-м па вёсцы збіралі сена, з палёў прывозілі салому – гэтым і кармілі. Страшна ўспомніць! – расказвае загадчыца фермы Крысціна Мазура. – У кантору ў Рытань еду, толькі калі трэба здаваць справаздачы. Мінулым летам душа радавалася: камбайны малоцяць, а праз дзень-два, гляджу, ужо і цюкавалка па гэтым полі пайшла. Калі да зямлі па-гаспадарску адносіцца, тады і збожжа будзе, і кармы.

Ферма «Талюшаны»

Жывёлагадоўчыя памяшканні, як і кабінет загадчыцы фермы, не могуць пахваліцца сучасным рамонтам. Аднак тут пануюць няўлоўная ўтульнасць і чысціня, якую ствараюць і падтрымліваюць самі работнікі.

Іван Малаховіч адразу пасля заканчэння Кямелішкаўскай школы пайшоў працаваць у саўгас. Спачатку быў паляводам, потым перайшоў у жывёлаводы.

– Жыву ў Жусінах, гэта блізка ад Талюшан, – расказвае малады мужчына. – Калектыў у нас невялікі – усяго пяць чалавек. Развозіць кармы мне дапамагае конь Буян. Некалькі разоў на дзень трэба накарміць каля ста сарака галоў.

IMG_2229.jpg

Жывёлавод Іван Малаховіч і яго памочнік конь Буян

Малочна-таварны комплекс «Падольцы»

Пазамінулай зімой даехаць да комплекса было праблематычна. Сёлета тут актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па добраўпарадкаванні: комплекс абгароджаны, зроблены пад’езд, а тэрыторыю ў хуткім часе плануюць заасфальтаваць.

На МТК «Падольцы», дзе ўтрымліваецца 1 216 галоў, з якіх – 770 дойны статак, працуюць 32 работнікі.

Цялятніца Валянціна Казлоўская ў саўгасе з 1996 года. Жанчына клапоціцца пра сотню цялятак: выпойвае іх малаком, перасцілае клеткі. А калі яны дасягаюць чатырохмесячнага ўзросту – з гадаванцамі ёй даводзіцца развітвацца і зноў набіраць новую групу.

Дзённы даглядчык Леанід Кімстач адказвае за дойны статак – а гэта каля 340 галоў. Мужчына падсоўвае кармы, падмятае праходы, чысціць кармавыя сталы.

У дзень нашага візіту на комплекс у аператара машыннага даення Ларысы Саўко быў выхадны, але нам паабяцалі, што Падзяку і падарунак даярцы абавязкова перададуць.

Малочна-таварны комплекс «Рытань»

Больш за 70% малака тут мае гатунак экстра. Па меркаванні начальніка комплексу Валянціны Мацюшонак, гэта – не мяжа: калектыў дружны, людзі працавітыя, таму трэба імкнуцца да большага.

На МТК «Рытань» працуе 28 чалавек, якія кормяць, дояць і лечаць 1 380 галоў, а калісьці на ферме было толькі 188. На кармавы стол рагуль – а дойны статак складае 780 кароў – штодзень трапляе спецыяльна прыгатаваная сумесь з дабаўленнем канцэнтратаў, якую на кармавых сталах падсоўвае Андрэй Грыгаровіч. За спраўнасць малочнага абсталявання на комплексе адказвае Сяргей Сівак, а пра цялят клапоціцца Міраслава Букель.

ostrovets.by

Областные новости

15 ноября 2024

Состоялась VII отчётно-выборная профсоюзная конференция Гродненской областной организации БЕЛХИМПРОФСОЮЗА

Среди почетных гостей – председатель Республиканского комитета Белхимпрофсоюза Светлана Клочок и председатель Гродненского областного объединения профсоюзов Виктор Лискович. Председатель отраслевого профсоюза Елена Лясковская проинформировала участников конференции о работе областного Совета профсоюза за период с декабря 2019 года по ноябрь 2024 года. Был представлен отчет о работе ревизионной комиссии. Проанализирована так же работа и в молодежной […]

15 ноября 2024

Вовремя не выплатили зарплату, неправильно начислили отпускные? Что делать, куда обращаться

Только за шесть месяцев текущего года юристами профсоюзов выявлено более 9 тысяч нарушений трудового законодательства, дано более 25 тысяч консультаций. Благодаря вмешательству профсоюзов за полгода было возвращено более 3 млн. рублей –невыплаченных или незаконно удержанных. Рассмотрено 55 исковых заявлений. 11 человек были восстановлены на работу. Об этом сообщила заместитель председателя Федерации профсоюзов Беларуси Татьяна Филимонова. […]

15 ноября 2024

ПЕРЕВОД НА ДРУГУЮ РАБОТУ ЧУТЬ НЕ ОБЕРНУЛСЯ УВОЛЬНЕНИЕМ, НО В ДЕЛО ВМЕШАЛСЯ ПРОФСОЮЗ

Незаконное увольнение – повод не опустить руки, а бороться за свои права. Так решила гродненка и заручилась поддержкой областной организации Белорусского профсоюза работников АПК. Последние 8 лет Елизавета Зименко (имя и фамилия изменены по этическим причинам. – Прим. авт.) трудилась уборщиком помещений на одном из предприятий города. В декабре женщина прошла ВКК, тогда и выяснилось, […]

15 ноября 2024

Мониторинг соблюдения законодательства о труде как важный элемент профилактики нарушений

В рамках посещения Берестовицкого района правовым инспектором труда Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Пугач Дарьей Геннадьевной был проведен мониторинг соблюдения законодательства о труде и выполнения норм коллективного договора в одном из государственных учреждений культуры района. В ходе мониторинга были изучены локальные правовые акты организации (коллективный договор и правила внутреннего […]

15 ноября 2024

Рабочий визит председателя Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Дениса Малевича в Волковыск

Рабочий визит председателя Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Дениса Малевича в Волковыск состоялся 13 ноября 2024 года. Денис Викторович и специалисты обкома приняли участие в организации и проведении пикета по сбору подписей в поддержку действующего Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко. Профсоюзный лидер встретился с профактивом района. Целью визита стало […]

Районные новости

15 ноября 2024

Рабочий визит председателя Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Дениса Малевича в Волковыск

Рабочий визит председателя Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Дениса Малевича в Волковыск состоялся 13 ноября 2024 года. Денис Викторович и специалисты обкома приняли участие в организации и проведении пикета по сбору подписей в поддержку действующего Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко. Профсоюзный лидер встретился с профактивом района. Целью визита стало […]

15 ноября 2024

Мостовское районное объединение профсоюзов подвело итоги работы за 5 лет

В Мостах прошла конференция Мостовского районного объединения профсоюзов. На ней были подведены итоги работы за прошедшие пять лет, рассмотрены другие вопросы.  В её работе приняли участие заместитель председателя Мостовского райисполкома Марина Давыдик, председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников леса и природопользования Елена Квартник, заведующий отделом социального партнёрства и трудовых отношений областного объединения профсоюзов Ольга […]

15 ноября 2024

В Гродненской области проходит неделя нулевого травматизма

С 11 по 17 ноября в организациях региона ежедневно проводятся мероприятия, во время которых выявляются нарушения норм охраны труда и принимаются меры по их устранению. С очередной проверкой члены рейдовых групп приехали в Лидский район.  

ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
отраслевых профсоюзов;
18
районных (Гродненское городское) объединений профсоюзов;
2821
первичных профсоюзных организаций
368112
членов профсоюзов

Карта сайта