На працягу апошніх гадоў гэтая гаспадарка трывала замацавал ася ў лідарах раённай малочнай вытворчасці. Па папярэдніх прагнозах і падліках эканамістаў – да канца года застала ося зусім нічога – за 2020 год валавы надой па КСУП «Гудагай» складзе 21 910 тон (106% да ўзроўня мінулага года), а надой ад каровы – 9 тысяч кілаграмаў малака. За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца даярак, жывёлаводаў, цялятніц. У КСУП «Гудагай» імкнуцца не толькі нарошчваць аб’ёмы сельгасвытворчасці, але і клапоцяцца пра людзей – на малочна-таварных фермах і компле ксах ёсць пакоі адпачынку, абсталяваныя неабходнай бытавой тэхнікай, працаўнікам выдаецца спецвопратка і абутак.
– Звычайна за зіму мы аб’язджаем усе жывёлагадоўчыя аб’екты гаспадарак раёна. Сёлета таксама плануем пабываць на фермах і комплексах, каб не толькі адзначыць лепшых у прафесіі, незалежна ад вытворчых паказчыкаў, але і паглядзець, у якіх умовах працуюць людзі, даведацца, што іх хвалюе і, па магчымасці, дапамагчы вырашыць праблемныя пытанні, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула.
Да прафсаюзнага лідара аграрыяў далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.
На малочна-таварнай ферме «Палушы» жывёлавод Рыгор Букель працуе 6 год, стаж мужчыны ў сельскай гаспадарцы – крыху больш за 30 гадоў. Штодзень даглядчык клапоціцца пра 150 галоў буйной рагатай жывёлы.
Анастасія Кандратовіч і Рыгор Букель
У свой апошні працоўны дзень у «Палушах» аператар машыннага даення Анастасія Кандратовіч атрымала падарунак. Як жартуюць калегі жанчыны, яна «пайшла на павышэнне» – будзе працаваць на малочна-таварным комплексе «Германішкі».
У групе даяркі МТФ «Дрэвянікі» Наталлі Сухадольскай 55 кароў і 9 цялятак. На Астравеччыне жанчына з 2001 года – Сухадольскія пераехалі сюды з Ашмянскага раёна. Даглядчык Уладзімір Алёкса ў жывёлагадоўлі працуе каля 20 гадоў. Дарэчы, яго жонка Валянціна таксама шчыруе на ферме «Дрэвянікі» – доіць кароў.
На малочна-таварнай ферме «Смілгі», дзе вядзецца будаўніцтва сучаснага жывёлагадоўчага комплексу, прафсаюз адзначыў работу загадчыцы Зоі Доўкшы і даяркі Галіны Алёксы.
Прыгожае трыа з МТК «Малі» ў складзе прыбіральшчыцы Алы Бычкоўскай, жывёлавода Вольгі Міхалоўскай і аператара машыннага даення Ірыны Расамацкай таксама не засталося без узнагарод.
Ала Бычкоўская, Вольга Міхалоўская, Ірына Расамацкая
Пасля Каляд і іншыя работнікі жывёлагадоўчай галіны КСУП «Гудагай» атрымаюць Падзякі і падарункі.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
ostrovets.by