1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...
ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиПочетный ветеран Кореличчины Елизавета Благодарова живет по принципу: «Если можешь помочь человеку — обязательно помоги»
14 ноября 2024

Почетный ветеран Кореличчины Елизавета Благодарова живет по принципу: «Если можешь помочь человеку — обязательно помоги»

На ўрачыстасці з нагоды Дня пажылых людзей старшыні ветэранскай арганізацыі КСУП «Племзавод Карэлічы» Лізавеце Міхайлаўне Благадаравай уручана пасведчанне «Ганаровы ветэран». Якімі клопатамі  жыве жанчына сёння і якое стаўленне да жыцця, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас сустрэчы.

— Лізавета Міхайлаўна, што адчувалі, калі даведаліся аб тым, што Ваша праца высока адзначана?

— Для мяне гэта было нечакана. Стараюся працаваць не дзеля ўзнагароды, а так, як падказвае сумленне. Мой дэвіз: «Калі можаш дапамагчы людзям — дапамажы».

 — Неаднойчы даводзілася сустракацца з Вамі падчас правядзення раённага аўтапрабегу «Ад помніка да помніка» ў аграгарадку Палужжа. Скажыце, наколькі тэма патрыятычнага выхавання для членаў ветэранскай арганізацыі важная?

— Я думаю, гэтая тэма вельмі важная для кожнага. Не на словах, а на справе даказваць вернасць гістарычнай памяці. Мы даглядаем помнік загінулым воінам у аграгарадку Палужжа, помнік Главінскай Кацярыне Сцяпанаўне, актыўнай удзельніцы партызанскага руху, Заслужанай настаўніцы БССР, дырэктара Палужскай школы, і ў Навасёлках помнік загінулым у гады вайны. Разам з выхаванцамі Палужскага дзіцячага сада прымае ўдзел у мітынгах каля помніка ў Палужжы.

 —  Сваё працоўнае жыццё прысвяцілі педагагічнай справе. Што гэта для Вас? Ці дапамагае набыты вопыт у грамадскай дзейнасці?

— 45 гадоў як закончыла фізічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Спачатку была настаўніцай фізікі на Брэстчыне. У 1983 годзе прыехала на радзіму, у вёску Шчорсы Навагрудскага раёна. З 1984 года стала працаваць ва ўстановах адукацыі Карэліччыны. За гэты час  мне давялося спасцігаць сакрэты настаўніцтва ў прафесіяналаў педагагічнай працы і людзей вялікай душы: Веры Віктараўны Грышэчкі, Ніны Пятроўны Чычкан, Віталія Васільевіча Шэўкі, Таццяны Іванаўны Грыбок, праца якіх была прыкладам для мяне. І ўсё гэта дапамагае зараз у маёй грамадскай дзейнасці пры вырашэнні розных злабадзённых пытанняў.

— Быць лідарам няпроста, тым больш у ветэранаў працы. Іх трэба падтрымаць і дапамагчы, усяліць веру ў заўтрашні дзень. У Вас ёсць аднадумцы, якія дапамагаюць ажыццяўляць планы?

— Лідарам сябе не лічыла і не лічу, я добрасумленны выканаўца. Дапамагае ў рабоце старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Аркадзьевіч Дзірвук. У свой час добрую падтрымку аказвала Таццяна Віктараўна Русак, якая працавала намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Племзавод «Карэлічы». Дапамагаюць і ветэраны працы нашай арганізацыі, да якіх звяртаюся: Наталля Аляксандраўна Пярэська, Тамара Аляксандраўна Рэмез, Ірына Яўгеньеўна Бабко. У маёй справе вялікую падтрымку адчуваю ад старшыні раённага савета ветэранаў Валянціны Іванаўны Кошур, якая падказвае і раіць, і разам абмяркоўваем правядзенне мерапрыемстваў.

 — Што асабліва цікава ў жыцці? У Вас ёсць любімае захапленне?

— Цікаўлюся сучаснымі тэхналогіямі: хачу ісці ў нагу з часам і маладым пакаленнем. Думаю, нядрэнна  валодаю камп’ютарам. Як і ўсе пенсіянеры, люблю адпачываць і раблю гэта на сваім агародзе. Лічу гэты занятак сваім хобі. Саджу ўсю агародніну і захапляюся прыгожымі кветкамі. У вольны час рашаю складаныя задачы па матэматыцы, каб развіваць памяць і логіку.

— Сваё жыццё прысвяцілі сельскай мясцовасці. Чым яна захапляе Вас?

— Марыла ў маладосці жыць і працаваць у вялікім горадзе, але абставіны склаліся так, што лёс звязаў мяне з вёскай. Зараз аб гэтым не шкадую. Калі бачу сваіх выпускнікоў, на душы становіцца радасна і нават па звычцы настаўніцы даю парады. Маладым спецыялістам хачу пажадаць, каб палюбілі сваю прафесію, а яна прыносіла радасць ім.

Мне падабаецца ў Палужжы ўсё, а найбольш працавітыя і добразычлівыя суседзі і таленавітыя пенсіянеры. Сярод іх —  Зінаіда Уладзіміраўна Купрас і Яўгенія Сямёнаўна Купрас.

 — Скажыце, чытаць любіце?  Па Вашым меркаванні, што  патрэбна чалавеку ў сталым узросце?

— Чытаю найбольш праваслаўную літаратуру. Лічу, што жыццё — гэта рух, і вельмі важна, каб у чалавека ў сталым узросце была мэта, да якой ён імкнуўся бы.

— Якіх толькі эпітэтаў не існуе ў адносінах да восені: яе называюць залатой парой і восенню жыцця.

— Кожную пару года люблю, гэта хараство прыроды. Але больш за ўсё па душы вясна — яна нагадвае маладосць.

— Што пажадаеце чытачам раённай газеты «Полымя»?

— Раённую газету «Полымя» выпісваю. Мне даспадобы, што яна ідзе ў нагу з сучаснасцю, можна задаваць пытанні, на якія заўсёды дапамогуць знайсці адказы. Чытачам жадаю найперш здароўя, і каб далей знаходзілі на яе старонках шмат цікавага і змястоўнага.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Областные новости

14 ноября 2024

Вернуться с работы здоровым. Из-за чего случаются производственные травмы и как от них уберечься

Ситуация с производственным травматизмом в Гродненской области ухудшилась. За девять месяцев 2024 года по сравнению с аналогичным периодом прошлого года количество погибших на производстве возросло с 9 до 14 человек. Количество тяжело травмированных осталось на том же уровне – 60 человек. На недавнем заседании облисполкома, в ходе которого обсуждались вопросы укрепления общественной безопасности, глава региона […]

14 ноября 2024

12 ноября состоялась конференция Ивьевского районного объединения профсоюзов

Участие в конференции приняли председатель Ивьевского райисполкома Игорь Генец, председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников информации, культуры спорта и туризма Денис Малевич. С докладом о работе Совета Ивьевского районного объединения профсоюзов за период с декабря 2019 года по ноябрь 2024 года выступил председатель Ивьевского районного объединения профсоюзов  Анатолий Буклис. По итогам голосования делегатов работа районного […]

14 ноября 2024

Животновод ГП «Черняховский-Агро» Татьяна Гинак: «Моя профессия — это уже не просто труд, это моя жизнь»

Ёсць людзі, якія міжволі прыцягваюць да сябе акружаючых,  даюць святло і энергію іншым. Такім дзіўным чалавекам з’яўляецца  даглядчык   ДП “Чарняхоўскі-Агра” Таццяна Гінак, якая амаль сорак гадоў адпрацавала на  МТФ “Вялікая Слабада”.  Нарадзілася  Таццяна Аляксандраўна ў вёсцы Тарасавічы Турэцкага сельсавета  ў сям’і сельскіх працаўнікоў. І бацька, і маці ўсё жыццё працавалі ў калгасе: ён даглядчыкам, а […]

14 ноября 2024

На Белорусскую АЭС в 2024 году трудоустроен 21 молодой специалист

Состоялась традиционная встреча молодых специалистов с руководством атомной электростанции. Генеральный директор предприятия Сергей Олегович Бобович тепло приветствовал молодых работников отрасли. В 2024 году на Белорусской АЭС трудоустроено 21 молодой специалист. Руководитель Белорусской АЭС подчеркнул выдающуюся роль Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко как в реализации проекта первой белорусской АЭС, так и в создании достойных условий […]

14 ноября 2024

Почетный ветеран Кореличчины Елизавета Благодарова живет по принципу: «Если можешь помочь человеку — обязательно помоги»

На ўрачыстасці з нагоды Дня пажылых людзей старшыні ветэранскай арганізацыі КСУП «Племзавод Карэлічы» Лізавеце Міхайлаўне Благадаравай уручана пасведчанне «Ганаровы ветэран». Якімі клопатамі  жыве жанчына сёння і якое стаўленне да жыцця, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас сустрэчы. — Лізавета Міхайлаўна, што адчувалі, калі даведаліся аб тым, што Ваша праца высока адзначана? — Для мяне гэта […]

Районные новости

14 ноября 2024

Вернуться с работы здоровым. Из-за чего случаются производственные травмы и как от них уберечься

Ситуация с производственным травматизмом в Гродненской области ухудшилась. За девять месяцев 2024 года по сравнению с аналогичным периодом прошлого года количество погибших на производстве возросло с 9 до 14 человек. Количество тяжело травмированных осталось на том же уровне – 60 человек. На недавнем заседании облисполкома, в ходе которого обсуждались вопросы укрепления общественной безопасности, глава региона […]

14 ноября 2024

12 ноября состоялась конференция Ивьевского районного объединения профсоюзов

Участие в конференции приняли председатель Ивьевского райисполкома Игорь Генец, председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников информации, культуры спорта и туризма Денис Малевич. С докладом о работе Совета Ивьевского районного объединения профсоюзов за период с декабря 2019 года по ноябрь 2024 года выступил председатель Ивьевского районного объединения профсоюзов  Анатолий Буклис. По итогам голосования делегатов работа районного […]

14 ноября 2024

Животновод ГП «Черняховский-Агро» Татьяна Гинак: «Моя профессия — это уже не просто труд, это моя жизнь»

Ёсць людзі, якія міжволі прыцягваюць да сябе акружаючых,  даюць святло і энергію іншым. Такім дзіўным чалавекам з’яўляецца  даглядчык   ДП “Чарняхоўскі-Агра” Таццяна Гінак, якая амаль сорак гадоў адпрацавала на  МТФ “Вялікая Слабада”.  Нарадзілася  Таццяна Аляксандраўна ў вёсцы Тарасавічы Турэцкага сельсавета  ў сям’і сельскіх працаўнікоў. І бацька, і маці ўсё жыццё працавалі ў калгасе: ён даглядчыкам, а […]

ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
отраслевых профсоюзов;
18
районных (Гродненское городское) объединений профсоюзов;
2821
первичных профсоюзных организаций
368112
членов профсоюзов

Карта сайта