1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...
ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиПрацаваць дыстанцыйна – не значыць быць на сувязі круглыя суткі. Мінпрацы дало тлумачэнні па абноўленым Працоўным кодэксе
10 сентября 2019

Працаваць дыстанцыйна – не значыць быць на сувязі круглыя суткі. Мінпрацы дало тлумачэнні па абноўленым Працоўным кодэксе

Пры кантракце нельга неабгрунтавана звольніць або звольніцца

Прадстаўнікі Мінпрацы, прафсаюзаў і дэпутаты на круглым стале, арганізаваным БелТА, далі тлумачэнні некаторым зменам, якія чакаюць работнікаў і наймальнікаў.

У прыватнасці, новым законам унесены змены, якія будуць датычыцца спынення працоўнага дагавора і падаўжэння (заключэння) кантрактаў з работнікамі.

Намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў растлумачыў, па якіх прычынах работнік можа звольніцца да завяршэння тэрміну дзеяння тэрміновага дагавора, кантракта.

«Калі заключаецца тэрміновы працоўны дагавор і бакі першапачаткова агаворваюць альбо тэрмін дзеяння дакумента, альбо работу, якую супрацоўнік павінен выканаць (гэта таксама будзе тэрміновы дагавор), для скасавання дагавора ў гэтым перыядзе неабходная абгрунтаваная прычына», – расказаў Ігар Старавойтаў.

У такім выпадку дзейнічае цалкам люстраны падыход: ні адзін з бакоў не можа неабгрунтавана звольніць або звольніцца. У наймальніка, які заключыў кантракт альбо тэрміновы працоўны дагавор, рычагом з’яўляецца істотнае змяненне ўмоў працы. Калі гэта адбываецца, у работніка ёсць права: ён альбо згаджаецца працаваць у іншых умовах, альбо звальняецца. Пры гэтым у наймальніка павінна быць аб’ектыўная прычына для змены істотных умоў, ён не можа проста прыдумаць яе.

Тое ж самае для работніка: артыкул 41 Працоўнага кодэкса кажа пра тое, што можна спыніць адносіны пры тэрміновым працоўным дагаворы, у тым ліку па кантракце, калі ў работніка ёсць на гэта аб’ектыўныя прычыны. Сярод такіх прычын у тым ліку надыход пенсійнага ўзросту для работніка, яго хвароба і іншае. Такім чынам, у работніка ёсць магчымасць звольніцца не толькі па пагадненні бакоў, але і па сваёй ініцыятыве.

Прафсаюзы заклікаюць звяртацца да іх, калі работадавец парушае закон

Дарэчы, прафсаюзы нярэдка сутыкаюцца з невыкананнем прынцыпу люстраных адносін. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння апарата Савета ФПБ Марыны Лазар, да іх масава паступалі звароты грамадзян. У прыватнасці, яны датычыліся 41-га артыкула, калі наймальнік не хацеў звальняць работніка, у якога былі абгрунтаваныя прычыны, ці парушаліся нормы заканадаўства альбо кантракта з работнікам.

«Мы ў рамках сваіх паўнамоцтваў ажыццяўляем грамадскі кантроль, выдаём рэкамендацыі, і наймальнікі, як правіла, гэта выконваюць. Калі не, тады прававая інспекцыя ідзе з гэтым работнікам у суд і там прадстаўляе яго інтарэсы», – адзначае Марына Лазар. Таксама ў калектыўным дагаворы можна дадаткова прапісаць прычыны, якія стануць падставай для спынення кантракта па ініцыятыве работніка.

Што такое дыстанцыйная работа і чым яна адрозніваецца ад надомнай?

Працоўны кодэкс дапоўнены асобным раздзелам 251, які датычыцца асаблівасцяў рэгулявання працы работнікаў, якія працуюць дыстанцыйна.

Як тлумачыць на сваім сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дыстанцыйнай работай будзе лічыцца тая, якую работнік выконвае па-за месцам знаходжання наймальніка з выкарыстаннем для выканання гэтай работы і ажыццяўлення ўзаемадзеяння з наймальнікам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

На работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную работу, будуць распаўсюджвацца агульныя нормы Працоўнага кодэкса, у тым ліку ў частцы працягласці рабочага часу і часу адпачынку, водпускаў і г. д. Такім чынам, асобам, якія працуюць на дыстанцыі і якія заключылі працоўны дагавор, будуць давацца ўсе сацыяльна-працоўныя гарантыі, прадугледжаныя працоўным заканадаўствам. Нягледзячы на тое, што ў штатным раскладзе павінна адлюстроўвацца наяўнасць такога работніка, асаблівасцю гэтых працоўных адносін стане тое, што наймальніку не трэба будзе абсталёўваць рабочае месца непасрэдна ў офісе або іншым памяшканні. У сувязі з гэтым у працоўным дагаворы абавязкова павінна быць пазначана, што работа з'яўляецца дыстанцыйнай.

У адрозненне ад работнікаў-надомнікаў, якія выконваюць работу па месцы свайго жыхарства або ў іншых памяшканнях па іх выбары па-за памяшканнямі наймальніка, работнік, які ажыццяўляе дыстанцыйную работу, зможа выконваць яе з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у любым месцы, дзе будзе зручна яму самому.

Дыстанцыйная работа будзе пачынацца з асабістай сустрэчы

Новым законам прадугледжваецца, што заключэнне працоўнага дагавора з работнікам, які будзе выконваць дыстанцыйную работу, павінна ажыццяўляцца толькі пры асабістай прысутнасці работніка.

У Расіі, па словах Ігара Старавойтава, таксама ёсць нормы рэгулявання дыстанцыйнай работы. З аднаго боку, яны падобныя на тыя, што прыняты ў Беларусі, але ёсць нюансы. Напрыклад, няма патрабавання асабістай сустрэчы наймальніка і работніка пры падпісанні працоўнага дагавора. У Расіі, калі кажуць аб дыстанцыйнай рабоце, больш думаюць пра адлегласці. Бо, напрыклад, паміж Масквой і Уладзівастокам велізарная адлегласць. «Мы ж, калі гаворым аб дыстанцыйнай рабоце, вядзём гаворку пра тое, што спрабуем рэгуляваць новую мабільную форму працы. Работнік можа знаходзіцца ад наймальніка зусім недалёка, пры гэтым ён працуе ў пэўнай форме адносін, у мабільным рэжыме, калі ў яго няма пэўнага рабочага месца. Гэта галоўная ідэалогія, якая была закладзена ў нашай частцы «Дыстанцыйная работа». Галоўнае, што чалавек атрымлівае права ў мабільным рэжыме, не прывязваючыся да нейкага месца, выконваць работу і быць супрацоўнікам арганізацыі», – адзначыў намеснік Міністра.

Пры гэтым норма аб неабходнасці наймальніку і будучаму работніку сустрэцца пры падпісанні працоўнага дагавора падвяргалася крытыцы. Але, як адзначыў на круглым стале намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Віталь Шылаў, наймальнік павінен убачыць таго работніка, за якога ён будзе плаціць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, якому будзе забяспечваць сацыяльнае страхаванне, аплачваць адпачынак. Пасля гэтага яны могуць не сустракацца. «Магчыма, у будучыні мы прыйдзем і да электроннай працоўнай кніжкі, будзем заключаць смарт-кантракты», – дадаў дэпутат.

Мінпрацы і прафсаюзы будуць абараняць дыстанцыйных работнікаў

– Ёсць адна сур’ёзная праблема, – заўважыў Ігар Старавойтаў. – Паколькі такі работнік не прывязаны да офіса, ён не абаронены ад таго, што наймальнік можа звязвацца з ім практычна кругласутачна. У адрозненне ад работніка, які прыйшоў з работы дадому і можа заняцца сваімі справамі, дыстанцыйны работнік знаходзіцца пастаянна ў кантакце, таму часцяком у такіх людзей узнікаюць пэўныя стрэсавыя сітуацыі і захворванні. Мы з дапамогай прафсаюзаў будзем сачыць за гэтай праблемай, маніторыць, наколькі яна для нас стане актуальнай.

Калі такія праблемы будуць узнікаць, то, паводле слоў намесніка Міністра, трэба будзе падумаць над устаноўкай нейкіх патрабаванняў. Напрыклад, каб наймальнік у пэўны час сутак не выходзіў на сувязь, не адпраўляў пошту, каб работнік быў вольны ад сваіх абавязкаў.

Якія яшчэ навацыі чакаюць нас?

Нагадаем, што новы закон рэгулюе парадак часовага пераводу са згоды работніка на іншую работу, у тым ліку да іншага наймальніка. Ён замацоўвае дадатковыя сацыяльна-працоўныя гарантыі, у тым ліку дае бацьку па яго жаданні адпачынак (да 14 каляндарных дзён) пры нараджэнні ў сям’і дзіцяці; здымае забарону на накіраванне ў службовую камандзіроўку жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Сярод іншых навацый – магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень або змену ў перыяд працоўнага водпуску. Памер выхадной дапамогі павялічаны да адной сярэднямесячнай заработнай платы, калі звальненне работніка адбылося з прычыны ўстанаўлення няпоўнага рабочага часу (менш за палову нормы). Таксама замацаваны нормы, якія прадугледжваюць, што матэрыяльная адказнасць супрацоўнікаў, якія працуюць па кантракце, надыходзіць у тых жа выпадках і пры тых жа ўмовах, што і ў работнікаў, з якімі заключаны працоўныя дагаворы, г. зн. толькі за наўмыснае прычыненне маёмаснай шкоды.

«Звязда», фото из открытых интернет-источников

Областные новости

14 ноября 2024

Обучающий семинар прошел в Берестовице

На базе Берестовицкой районной библиотеки прошел выездной семинар с профактивом Берестовицкой районной организации отраслевого профсоюза. Обучение проходило по всем направлениям профсоюзной деятельности: профсоюзное членство, делопроизводство, отчетность, коллективно-договорное регулирование трудовых отношений,  осуществление общественного контроля за охраной труда, осуществление профсоюзными организациями контроля за соблюдением трудового законодательства в коллективах учреждений культуры, редакции, спортивной школы и др. Профсоюзному активу были предоставлены […]

14 ноября 2024

Профсоюзная встреча состоялась с коллективом представительства Белгосстраха по Щучинскому району

Председатель Гродненской областной организации Белорусского профессионального союза работников государственных и других учреждений Иван Езепчик провёл встречу с коллективом представительства Белгосстраха по Щучинскому району. Иван Войтехович недавно избран председателем Гродненской областной организации профсоюза работников государственных и других учреждений. Визит на Щучинщину носил ознакомительный характер.   Были обсуждены актуальные вопросы повышения эффективности развития профсоюзного движения, организационного и финансового характера, […]

14 ноября 2024

Владислав Голяк: «С производственным травматизмом, как с болезнями – лучше работать на предупреждение»

Отметил председатель Гродненского областного профсоюза здравоохранения, встречаясь с коллективом Сморгонской ЦРБ. Текущая неделя проходит в области под знаком нулевого травматизма, поэтому тема безопасности на рабочих местах, личной ответственности за собственную жизнь, важности профилактики производственного травматизма прошла красной нитью в речи выступающего. – Личная беспечность – вот основная причина, по которым случаются несчастные случаи на производстве. […]

14 ноября 2024

Что волнует членов отраслевого профсоюза? Денис Лышов на встрече с работниками Филиала «Гродненская теплоэлектроцентраль-2» РУП «Гродноэнерго»

Состаялась встреча с членами отраслевого профсоюза Филиала «Гродненская теплоэлектроцентраль-2» РУП «Гродноэнерго», на которой председатель Гродненской областной организации Белэнерготопгаз Денис Лышов обсудил с работниками актуальные вопросы, касающиеся условий труда и безопасности на рабочих местах. Гродненская областная организация Профсоюза Белэнерготопгаз выступает надежным защитником социально-трудовых прав и профессиональных интересов работников отрасли. В ходе встречи особое внимание было уделено […]

14 ноября 2024

Безопасность — это не просто набор правил

Председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников государственных и других учреждений Иван Езепчик встретился с коллективом  центра социального обслуживания населения Ленинского района г.Гродно. В ходе встречи Иван Езепчик акцентировал внимание на значении морально-психологического климата в трудовом коллективе. Он отметил, что положительная атмосфера способствует не только повышению производительности труда, но и улучшению качества обслуживания граждан. В […]

Районные новости

14 ноября 2024

Обучающий семинар прошел в Берестовице

На базе Берестовицкой районной библиотеки прошел выездной семинар с профактивом Берестовицкой районной организации отраслевого профсоюза. Обучение проходило по всем направлениям профсоюзной деятельности: профсоюзное членство, делопроизводство, отчетность, коллективно-договорное регулирование трудовых отношений,  осуществление общественного контроля за охраной труда, осуществление профсоюзными организациями контроля за соблюдением трудового законодательства в коллективах учреждений культуры, редакции, спортивной школы и др. Профсоюзному активу были предоставлены […]

14 ноября 2024

Рейдовая группа работает в Лидском районе

В рамках Недели нулевого травматизма и областного Дня охраны труда в Лидском районе работает рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ. Планируется, что технические инспекторы труда профсоюзов проведут мониторинги в 20 организациях различных сфер деятельности. На особом контроле у техинспекторов: соблюдение требований охраны труда при выполнении работ с повышенной опасностью; обеспечение работающих необходимыми санитарно-бытовыми условиями и […]

14 ноября 2024

Встреча представителей профсоюза с трудовым коллективом Лидского районного СУП «Можейково»

Заместитель председателя Гродненской областной профсоюзной организации Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса Алеся Венско и главный технический инспектор труда Виталий Криштопик провели рабочую встречу с трудовым коллективом Лидского районного СУП «Можейково». В мероприятии также принял участие Председатель Лидского райкома профсоюзов АПК Александр Марсов. Визит состоялся в рамках «Недели нулевого травматизма», инициированной с целью повышения безопасности […]

ГРОДНЕНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
отраслевых профсоюзов;
18
районных (Гродненское городское) объединений профсоюзов;
2821
первичных профсоюзных организаций
368112
членов профсоюзов

Карта сайта