У Беларусі на ветравальна-бураломных участках у рамках акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, ініцыяіраванай Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, плануецца пасадзіць каля пяці тысяч гектараў дрэваў за восень.
Акцыя доўжыцца да 12 лістапада, і на Дзятлаўшчыне многія работнікі ўжо паспелі прыняць у ёй удзел. У апошні дзень кастрычніка “працоўную вахту” прадоўжылі спецыялісты сферы медыцыны, адукацыі, спорту і турызму.
Удзельнікі акцыі зноў працуюць у 207-м квартале Казлоўшчынскага лясніцтва, – расказаў яго ляснічы Аляксей Дубовік. – Работы на гэтым участку падыходзяць да завяршэння. Цяпер высаджваем сасну і бярозу. Маладыя дрэўцы самі вырасцілі ў гадавальніку нашага лясніцтва, таму ў якасці пасадачнага матэрыялу ўпэўнены. На жаль, стыхія, якая бушавала летам у Беларусі, закранула і Дзятлаўшчыну. У Казлоўшчынскім лясніцтве пасля яе буйства з’явілася некалькі ветравальна-бураломных участкаў, на якіх будзе пасаджаны маладняк, а ўдзельнікі акцыі – нашы надзейныя ў гэтым памочнікі.
Працяг тут