Жыллёва-камунальная гаспадарка – адна з самых “гарачых” сфер раёна: яе работа непарыўна звязана з камфортам жыцця насельніцтва.
І тое, наколькі своечасова і ў якім аб’ёме камунальнікі рэагуюць на запыты грамадзян, уплывае на работу ўсёй сістэмы. Як адзначыў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, істотны працэнт зваротаў закранае пытанні ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў:
– Камунальная служба пастаянна дае зваротную сувязь грамадзянам раёна, па магчымасці ідзём насустрач, вырашаем праблемы. Напрыклад, нядаўна да нас звярнулася жыхарка мікрараёна вуліц Чырвонаармейскай – Перамогі, якую клапаціла размяшчэнне кантэйнернай пляцоўкі для цвёрдых камунальных адходаў блізка ад тарца дома. Каб вырашыць праблему, мы перанеслі кантэйнерную пляцоўку далей ад дома, кантэйнеры, у якіх скончыўся тэрмін эксплуатацыі, замянілі на новыя з крышкамі. Акрамя таго, была заліта пляцоўка і ўсталявана новая агароджа, графік вывазу цвёрдых камунальных адходаў перагледжаны на больш зручны для мясцовых жыхароў.
Працяг тут