Выбары-2025. Беларусы жадаюць міру, спакою, дабрабыту

Галоўнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

12 лістапада чарговы пікет ініцыятыўных груп раённых арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у гарадскім пасёлку Наваельня на пляцоўцы каля мясцовага кірмаша.

Жыхары актыўна падыходзілі да члена ініцыятыўнай групы ад “Белай Русі” Алы Хрышчановіч.

– Радуе, што людзі, асабліва пенсіянеры, праяўляюць зацікаўленасць да электаральнай кампаніі, да нашай будучыні, – адзначае Ала Вітальеўна. – Збор подпісаў стартаваў 7 лістапада, літаральна за некалькі дзён мне ўдалося сабраць значную іх колькасць.

 

 

– Беларусы павінны быць патрыётамі, – упэўнена новаяльнянка Яўгенія Сяргеева. – Мы можам ганарыцца сваёй краінай, гербам, сцягам, Прэзідэнтам, які робіць усё магчымае, каб быў мір, каб мы падтрымлівалі сяброўскія адносіны з іншымі краінамі. Хочацца, каб актыўная грамадзянская пазіцыя была і ў нашай моладзі. Тут наша Радзіма, наша зямля, я на ёй нарадзілася, тут жылі мае продкі, і дай Бог, каб так жа добра ў нас усё было і надалей.

 

– Свой подпіс я стаўлю за паляпшэнне жыцця, за павелічэнне пенсіі, – дзеліцца Раіса Анушкевіч. – А галоўнае, я стаўлю яго за мір у Рэспубліцы Беларусь, бо жывём у неспакойны час, калі ў свеце ўспыхваюць канфлікты. Таму хочацца спакою, дастатку, а ў астатнім у Беларусі ўсяго хапае, усё добра.

Працяг тут