ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Агульная характарыстыка Сцяга Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з’яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з’яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з’езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. |
|
ПАЛАЖЭННЕ аб вымпеле Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вымпел заснаваны як адметны пастаянны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца атрыбутам, адным з яе сімвалаў. Вымпел выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў пры правядзенні дзелавых сустрэч і афіцыйных мерапрыемстваў. |
|
ПАЛАЖЭННЕ аб значку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца адным з яе сімвалаў. Значок заснаваны як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адлюстраванае на значку перапляценне трох літар абрэвіятур назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. |
|
ПАЛАЖЭННЕ Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца яе атрыбутам, сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Яна з’яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. |
|